Logo Polskiego Radia
Print

У Седльцах адбылася інаўгурацыя Сьвята сухапутных войскаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2018 15:31
Асноўная частка Сьвята сухапутных войскаў у Польшчы заплянаваная на 14 верасьня ў Варшаве.
У Седльцах адбылася інаўгурацыя Сьвята сухапутных войскаў.У Седльцах адбылася інаўгурацыя Сьвята сухапутных войскаў.PAP/Marcin Obara

У Седльцах адбылася інаўгурацыя Сьвята сухапутных войскаў
Асноўная частка Сьвята сухапутных войскаў у Польшчы заплянаваная на 14 верасьня ў Варшаве.
Сёньня ў горадзе Седльцэ (Siedlce) на Падляшшы адбылася інаўгурацыя Сьвята сухапутных войскаў у Польшчы.
У рамках афіцыйнай часткі ўрачыстасьці прайшла імша ў тамтэйшым саборы і мерапрыемства з удзелам міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака.
Апрача таго на плошчу Сікорскага адбыўся пікнік. Вайскоўцы паказалі цяжкую ваенную тэхніку, у тым ліку разьведвальныя аўтамабілі BRDM, танкі Leopard 2, самаходных гаўбіцаў Krab і Rak, ракетныя пускавыя ўстаноўкі Langusta іг.д.
На пікніку былі наладжаныя таксама стэнды найбуйнейшых падразьдзяленьняў і ваенныя ўстановы ў Польшчы. Госьці маглі паспрабаваць традыцыйнага гарохавага супу.
Асноўная частка Сьвята сухапутных войскаў у Польшчы заплянаваная на 14 верасьня ў Варшаве.
аз

Сёньня ў горадзе Седльцэ (Siedlce) на Падляшшы адбылася інаўгурацыя Сьвята сухапутных войскаў у Польшчы.

У рамках афіцыйнай часткі ўрачыстасьці прайшла імша ў тамтэйшым саборы й мерапрыемства з удзелам міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака.

Апрача таго на плошчы Сікорскага адбыўся пікнік. Вайскоўцы паказалі цяжкую ваенную тэхніку, у тым ліку разьведвальныя аўтамабілі BRDM, танкі Leopard 2, самаходныя гаўбіцы Krab і Rak, ракетныя пускавыя ўстаноўкі Langusta іг.д.

На пікніку былі наладжаныя таксама стэнды найбуйнейшых падразьдзяленьняў і ваенных установаў у Польшчы. Госьці маглі паспрабаваць традыцыйнага гарохавага супу.

Асноўная частка Сьвята сухапутных войскаў у Польшчы заплянаваная на 14 верасьня ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт