Logo Polskiego Radia
Print

У Любускім ваяводзтве затрымалі групу іракцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.09.2018 11:42
Яны спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу з Нямеччынай.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Любускім ваяводзтве затрымалі групу іракцаў
На выходных у мясцовасьці Сьвецк памежнікі затрымалі шасьцярых грамадзян Іраку. Яны спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу з Нямеччынай. Затрыманых перавозіў прыватным аўтамабілем грамадзянін Сырыі.
«Іншаземцы мелі з сабой дакумэнты, якія пацьвярджалі, што яны склалі ў Летуве заявы аб міжнароднай ахове. Выдадзеныя грамадзянам Іраку дакумэнты легалізавалі іх прыбываньне ў Летуве, але не давалі ім права перасякаць мяжу і знаходзіцца ў іншых краінах ЭЗ», – паінфармавалі ў Памежнай службе.
Іншаземцы замест таго, каб чакаць завяршэньня працэсу выдачы дакумэнтаў, вырашылі нелегальна перасекчы мяжу і выехаць у Нямеччыну.
Грамадзян Іраку абвінавачваюць у спробе нелегальнага перасячэньня мяжы. Яны прызналі віну. Сярод іх было трое дзяцей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт