Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшоў пратэст абаронцаў жывёл

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.09.2018 15:58
  • Пратэсты.mp3
Яны патрабавалі, між іншым, забароны вырошчваньня жывёл для футра, выкарыстоўваньне жывёл у цырках.
PAP/Jacek Turczyk

Прыхільнікі найбольшых фундацый і таварыстваў, якія займаюцца абаронай жывёл у Польшчы, учора правялі пратэст у Варшаве. Яны прайшлі па цэнтры Варшавы пад Сэйм. Сабраныя патрабавалі ўвядзеньня зьмен у закон, між іншым, забароны вырошчваньня жывёл для футра, выкарыстоўваньне жывёл у цырках, трыманьне сабак на ланцугах ці рытуальнага забою.
Удзельнікі пратэсту казалі аб тым, што зьмены ўжо павінны былі быць уведзены, але доўгі час усё заканчваецца толькі абяцаньнямі.
Удзельніца: Мы любім жывёл і для нас важна тое, каб да іх адносіліся правільна.
Удзельнік: Усё, што я хачу сказаць, бачна на нашых транспарантах – сарвём ланцугі, перад усім добрыя перамены.
Удзельніца: Мы жывем у такія часы, што можна паклапаціцца і пра сябе, і пра жывёл.
Суарганізатар пратэсту Цэзары Вышыньскі з фонду Viva! запэўніваў, што пратэст не скіраваны супраць ніякай палітычнай партыі.
Ц. Вышыньскі: Падчас сёньняшняга пратэсту мы не выказваемся за ніводную палітычную партыю, за ніякія палітычныя погляды. Сёньня мы знаходзімся тут, каб нягледзячы на розныя погляды, нягледзячы на падзелы стаяць разам і падтрымліваць гэтыя лёзунгі. Тэма абароны жывёл ня мае нічога супольнага з палітыкай. Гэта толькі пытаньне сэрца і неабыякавасьці на цярпеньне іншых стварэньняў.
Да ўдзельнікаў пратэсту пад Сэймам выйшлі чальцы парлямэнцкай групы сяброў жывёл. Сярод іх дэпутат «Права і справядлівасьці» Кшыштаф Чабаньскі, які агучыў падтрымку чарговых зьмен у законе «Аб ахове жывёл».
К. Чабаньскі: Кожная частка гэтага законапраекту, якая б была прынятая ў гэтым тэрміне паўнамоцтваў, была б вялікім посьпехам у галіне абароны правоў жывёл. Я з самага пачатку казаў, што дарога да прыняцьце навэлізацыі будзе цяжкай і з невядомым канцом, паколькі яна парушае шмат істотных інтарэсаў. У сувязі з тым яна ня раз сустракаецца з сур’ёзным супрацівам. Мы ведаем, што гэта і надалей будзе цяжка, але мы ў Сэйме будзем над гэтым працаваць.
Прыхільнікі перамен казалі, што калі закон ня будзе зьменены, то яны надалей будуць ладзіць пратэсты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт