Logo Polskiego Radia
Print

Распачаліся перамовы аб сталай прысутнасьці амэрыканскага войска ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2018 12:11
Цяпер амэрыканскія жаўнеры разьмяшчаюцца ў Польшчы па прынцыпе ратацыі.
Міністар Марыюш Блашчак і новы галоўнакамандуючы шматнацыянальнага паўночна-ўсходняга корпусу НАТА генэрал Славамір Вайцяхоўскі.

Міністар Марыюш Блашчак і новы галоўнакамандуючы шматнацыянальнага паўночна-ўсходняга корпусу НАТА генэрал Славамір Вайцяхоўскі. PAP/Marcin Bielecki

Польшча і ЗША распачалі кансультацыі ў справе сталай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы. Пра гэта паінфармаваў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, які знаходзіцца з візытам у Вашынгтоне. Міністар спадзяецца, што распачаты працэс завершыцца стварэньнем базы войскаў ЗША ў Польшчы.
Учора ў Пэнтагоне прайшла першая сустрэча польска-амэрыканскай рабочай групы, якая займаецца падрабязнасьцямі магчымай сталай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы. Цяпер амэрыканскія жаўнеры разьмяшчаюцца ў Польшчы па прынцыпе ратацыі.
Міністар Блашчак паінфармаваў, што ў Вашынгтоне размаўляў таксама на тэму пакупкі амэрыканскай зброі. Аднак не раскрыў падрабязнасьці.
У панядзелак міністар нацыянальнай абароны будзе працягваць перамовы ў Кангрэсе, а ў аўторак будзе суправаджаць прэзыдэнта Анджэя Дуду падчас візыту ў Белым доме.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт