Logo Polskiego Radia
Print

Для руху адчынены перадапошні адрэзак трасы паміж Беластокам і Варшавай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2018 16:10
Пад канец кастрычніка будзе гатовы апошні ўчастак хуткаснай трасы S8.
PAP/Artur Reszko

Для руху адчынены перадапошні адрэзак хуткаснай трасы S8 паміж Беластокам і Варшавай. Даўжыня ўчастка складае 16 км. Гэта фрагмэнт трасы ад вузла Парэмба (Poręba) да аб’язной Астрові Мазавецкай (Ostrów Mazowiecka).
Паводле інфармацыі парталу tvn24bis.pl, пад канец кастрычніка будзе гатовы апошні ўчастак трасы – ад Вышкава да вузла Парэмба. Гэта дазволіць спалучыць Беласток з сеткай дарог хуткага руху ў Польшчы і Эўропе.
16-ці кілямэтровы адрэзак зьяўляецца чарговым фрагмэнтам трасы S8, якім кіроўцы могуць карыстацца па прынцыпе часовай арганізацыі руху з абмежаваньнем хуткасьці да 100 км/г.
Кошт інвэстыцыі – 405 млн злотых (112 млн даляраў).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт