Logo Polskiego Radia
Print

Час працы палякаў скарачаецца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2018 17:09
Сярэдні час працы ў Польшчы скарачаецца сыстэматычна з моманту далучэньня Польшчы да Эўразьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі працуюць усё менш
Час працы палякаў скарачаецца. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у другім квартале гэтага году прафэсійныя абавязкі займалі ў палякаў у сярэднім 38,7 гадзін на тыдзень. Гэта на дзьве гадзіны менш, чым два гады таму і найменш у цэлай гісторыі дасьледаваньня – піша газэта «Rzeczpospolita».
Выданьне заўважае, што прычынай гэтага зьяўляецца добрая сытуацыя на рынку працы і рост заробкаў. «Сярэдні час працы ў Польшчы скарачаецца сыстэматычна з моманту далучэньня Польшчы да Эўразьвязу. На гэта ўплывае разьвіцьцё гаспадаркі і лепшыя ўмовы на рынку працы. Гэты трэнд у апошніх гадах уплывае на рост заробкаў», – піша выданьне.
Скарачэньню часу працы спрыяе таксама пашырэньне сацыяльных выплат і палітыка павышэньня мінімалкі і стаўкі за гадзіну працы.
У Эўразьвязе найбольш працуюць грэкі – у сярэднім 44,4 гадзіны ў тыдзень. На другім месцы знаходзяцца аўстрыйцы з вынікам 42,7 гадзін, а на трэцім – брытанцы – 42,6 гадзін. На супрацьлеглым боку знаходзяцца датчане (38,7), летувісы (39,8) і фіны (40,2).

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у другім квартале гэтага году прафэсійныя абавязкі займалі ў палякаў у сярэднім 38,7 гадзін на тыдзень. Гэта на дзьве гадзіны менш, чым два гады таму і найменш у цэлай гісторыі дасьледаваньня – піша газэта «Rzeczpospolita».

Выданьне заўважае, што прычынай гэтага зьяўляецца добрая сытуацыя на рынку працы і рост заробкаў. «Сярэдні час працы ў Польшчы скарачаецца сыстэматычна з моманту далучэньня Польшчы да Эўразьвязу. На гэта ўплывае разьвіцьцё гаспадаркі і лепшыя ўмовы на рынку працы. Гэты трэнд у апошніх гадах уплывае на рост заробкаў», – піша выданьне.

Скарачэньню часу працы спрыяе таксама пашырэньне сацыяльных выплат і палітыка павышэньня мінімалкі і стаўкі за гадзіну працы.

У Эўразьвязе найбольш працуюць грэкі – у сярэднім 44,4 гадзіны ў тыдзень. На другім месцы знаходзяцца аўстрыйцы з вынікам 42,7 гадзін, а на трэцім – брытанцы – 42,6 гадзін. На супрацьлеглым боку знаходзяцца датчане (38,7), летувісы (39,8) і фіны (40,2).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт