Logo Polskiego Radia
Print

Іншаземец у Польшчы атрымае нязначна большую сацыяльную дапамогу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.09.2018 13:33
372 даляры ў месяц атрымае самотная асоба на працягу шасьці месяцаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Іншаземец у Польшчы атрымае нязначна большую сацыяльную дапамогу
З кастрычніка вышыня выплаты на ўтрыманьне і навучаньне польскай мовы для іншаземца будзе складаць 1376 злотых (372 даляры) у месяц. Цяпер гэта максымальна 1355 злотых (366 дал.). Розьніца невялікая, але яна зьвязаная са зьменай крытэраў даходу, вызначаных для вылічэньня сацыяльнай дапамогі.
Суму 1367 злотых у месяц атрымае самотная асоба на працягу шасьці месяцаў. Наступныя шэсьць месяцаў іншаземец атрымае 90% гэтай сумы (1238 злотых). Адпаведна ніжэйшыя выплаты змогуць атрымаць сем’і. Напрыклад, трох асабовая сям’я ў першыя 6 месяцаў будзе атрымліваць 825 злотых на чалавека, а наступныя паўгоду – па 743 злотых. Чым большая сям’я, тым меншая сума на аднаго чалавека.
Выплаты могуць атрымаць іншаземцы, у якіх статус уцекачоў, ці яны знаходзяцца ў Польшчы на падставе дазволу на часовае прыбываньне, выдадзенае ў рамках аб’яднаньня сям’і. Грошы выплачваюцца на працягу 12 месяцаў, а заяву на іх атрыманьне трэба падаць на працягу 2 месяцаў ад атрыманьня дакумэнту на прыбываньне.

Dziennik Gazeta Prawna: З кастрычніка вышыня выплаты на ўтрыманьне і навучаньне польскай мовы для іншаземца будзе складаць 1376 злотых (372 даляры) у месяц. Цяпер гэта максымальна 1355 злотых (366 дал.). Розьніца невялікая, але яна зьвязаная са зьменай крытэраў даходу, вызначаных для вылічэньня сацыяльнай дапамогі.

Суму 1367 злотых у месяц атрымае самотная асоба на працягу шасьці месяцаў. Наступныя шэсьць месяцаў іншаземец атрымае 90% гэтай сумы (1238 злотых). Адпаведна ніжэйшыя выплаты змогуць атрымаць сем’і. Напрыклад, трох асабовая сям’я ў першыя 6 месяцаў будзе атрымліваць 825 злотых на чалавека, а наступныя паўгоду – па 743 злотых. Чым большая сям’я, тым меншая сума на аднаго чалавека.

Выплаты могуць атрымаць іншаземцы, у якіх статус уцекачоў, ці яны знаходзяцца ў Польшчы на падставе дазволу на часовае прыбываньне, выдадзенае ў рамках аб’яднаньня сям’і. Грошы выплачваюцца на працягу 12 месяцаў, а заяву на іх атрыманьне трэба падаць на працягу 2 месяцаў ад атрыманьня дакумэнту на прыбываньне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт