Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве затрымалі вядомага польскага ліхача

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 15:01
Запісы сваіх „рэйдаў” па варшаўскіх вуліцах ліхач публікаваў у інтэрнэце.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: user:qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Варшаве затрымалі вядомага польскага ліхача
Запісы сваіх „рэйдаў” па варшаўскіх вуліцах ліхач публікаваў у інтэрнэце.
Паліцыя арыштавала ў Варшаве Робэрта Н., больш вядомага як „Frog”. Мужчына вядомы тым, што неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху, у тым ліку ў некалькі разоў перавышаў дазволеную хуткасьць. Запісы сваіх „рэйдаў” па варшаўскіх вуліцах ліхач публікаваў у інтэрнэце.
Антоні Жэчкоўскі (Antoni Rzeczkowski) са сталічнай паліцыі паведаміў, што ўчора ўвечары функцыянэры затрымалі аўтамабіль Porsche Panamera, якім кіраваў Робэрт Н. Падчас праверкі аказалася, што суд ужо забараніў мужчыне кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам да 2019 году.
За парушэньне судовай забароны, паводле Крымінальнага кодэксу, ліхачу пагражае пакараньне пазбаўленьня волі ад 3 месяцаў да 5 гадоў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт