Расейскі вугаль залівае Польшчу
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.09.2018 17:00
Калі ў 2015 годзе ў Польшчу імпартавалі 4,9 мільёнаў тон расейскай сыравіны, то ўжо праз два гады – 8,7 мільёнаў тон.
Photo: lukaszdylka/pixabay.com/CC0 Public Domain
Расейскі вугаль залівае Польшчу
З аднаго боку Польшча змагаецца за энэргетычную незалежнасьць, а з іншага – з году ў год павялічвае імпарт вугалю з Расеі. Дэпутат Кшыштаф Брэйза зьвярнуўся з пытаньнем у Міністэрства энэргіі і атрымаў адказ ад намесьніка міністра энэргіі Гжэгажа Табішэўскага.
Калі ў 2015 годзе ў Польшчу імпартавалі 4,9 мільёнаў тон расейскай сыравіны, то ўжо праз два гады – 8,7 мільёнаў тон. Толькі ў першай палове бягучага году былі імпартаваныя 6,4 мільёны тон. Гэта на 1,2 мільёны тон больш, чым у цэлым 2016 годзе.
У суме ў 2015 годзе ў Польшчу трапіла 25,2 мільёны тон расейскага вугалю. З кожным годам яго колькасьць расьце. 70% вугалю, які імпартуецца ў Польшчу, паходзіць з Расеі. Таксама хутка расьце імпарт з ЗША. Краіна больш купляе ў Калюмбіі і Казахстане. Моцна ўпаў імпарт з Аўстраліі.
З аднаго боку Польшча змагаецца за энэргетычную незалежнасьць, а з іншага – з году ў год павялічвае імпарт вугалю з Расеі. Дэпутат Кшыштаф Брэйза зьвярнуўся з пытаньнем у Міністэрства энэргіі і атрымаў адказ ад намесьніка міністра энэргіі Гжэгажа Табішэўскага.
Калі ў 2015 годзе ў Польшчу імпартавалі 4,9 мільёнаў тон расейскай сыравіны, то ўжо праз два гады – 8,7 мільёнаў тон. Толькі ў першай палове бягучага году былі імпартаваныя 6,4 мільёны тон. Гэта на 1,2 мільёны тон больш, чым у цэлым 2016 годзе.
У суме з 2015 году ў Польшчу трапіла 25,2 мільёны тон расейскага вугалю. З кожным годам яго колькасьць расьце. 70% вугалю, які імпартуецца ў Польшчу, паходзіць з Расеі. Таксама хутка расьце імпарт з ЗША. Краіна больш купляе ў Калюмбіі і Казахстане. Моцна ўпаў імпарт з Аўстраліі.
ав