Logo Polskiego Radia
Print

У кантрабандзе 30 кг марыхуаны падазраецца сужонства з Кельц

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 12:26
У аўтамабілі, якім перамяшчаліся палякі, паліцыянты знайшлі 66 пакетаў з наркотыкам.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У кантрабандзе каля 30 кг марыхуаны з Гішпаніі падазраецца сужонства з Кельц. Наркотыкі вартасьцю 1,5 млн злотых (416 тыс.дал.) былі знойдзеныя ў аўтамабілі, якім яны ехалі.
У суботу ў Сьвентакшыскім ваяводзтве пару на звычайны кантроль затрымала паліцыя. Аўтамабілем ехалі 34-гадовы мужчына і яго 35-гадовая жонка. Падчас кантролю яны пачалі нэрвавацца. У аўтамабілі было чуваць характэрны пах. У выніку павярхоўнага агляду нічога не было знойдзена. Паліцыянты аднак вырашылі больш дакладна праверыць аўто. Хутка аказалася, што яно прыстасаванае для кантрабанды. Пад сядзеньнямі, якія трэба было зьняць, знаходзілася падвойная падлога, дзе былі схаваныя гермэтычна зачыненыя пакеты з марыхуанай.
У суме паліцыянты знайшлі 66 пакетаў з наркотыкам. Паводле сьледчых, з канфіскаванай марыхуаны можна было зрабіць каля 90 тысяч аднаразовых порцый, вартасьцю больш за 400 тысяч даляраў.
У нядзелю мужчына і жанчына пачулі абвінавачаньні ў кантрабандзе наркотыкаў. Абое прызналіся да віны. Суд вырашыў арыштаваць пару на тры месяцы. За гэта ім пагражае прынамсі тры гады турмы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт