Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчу вяртаюцца астанкі камандуючага Абароны ўзьбярэжжа ў 1939 годзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 14:51
Апошняй воляй адмірала Юзэфа Унругі было тое, каб яго пахавалі побач з яго жаўнерамі.
PAP/Marcin Obara

У Польшчу вяртаюцца астанкі камандуючага Абароны польскага ўзьбярэжжа ў 1939 годзе, віцэ-адмірала Юзэфа Унруга і яго жонкі Зофіі. Астанкі выплылі з ваеннага порту ў Брэшы (Італія) на борце фрэгаты імя генэрала Тадэвуша Касьцюшкі. Адмірал памёр у Францыі ў 1973 годзе. У Брэш астанкі віцэ-адмірала былі прывезеныя з могілак у Монтрэзоры (Францыя), а пасьля марскім шляхам у Польшчу.
На ўрачыстасьці намесьнік кіраўніка Бюро нацыянальная бясьпекі Дарыюш Гвіздала нагадаў словы Юзафа Пілсудзкага: «Народ, які губляе памяць, перастае быць народам». Гэтыя словы згадваюцца сёньня, калі мы выконваем абавязак памяці ў дачыненьні да жаўнеры Рэчы Паспалітай».
З паходжаньня Юзэф Унруг быў немцам, але бацькі прывілі яму любой да польскай мовы, культуры і літаратуры. Пасьля завяршэньня І сусьветнай вайны, у часе якой ён змагаўся пад нямецкім сьцягам, распачаў службу ў польскім флёце. Пасьля ІІ сусьветнай вайны Унруг прыняў рашэньне іміграваць – спачатку ў Марока, потым у Францыю.
Астанкі адмірала Унруга і яго жонкі будуць пахаваныя на могілках ваенна-марскога флёту ў Гдыні. Апошняй воляй адмірала было тое, каб яго пахавалі побач з яго жаўнерамі.

У Польшчу вяртаюцца астанкі камандуючага Абароны польскага ўзьбярэжжа ў 1939 годзе, віцэ-адмірала Юзэфа Унругі і яго жонкі Зофіі. Астанкі выплылі з ваеннага порту ў Брэшы (Італія) на борце фрэгаты імя генэрала Тадэвуша Касьцюшкі. Адмірал памёр у Францыі ў 1973 годзе. У Брэш астанкі віцэ-адмірала былі прывезеныя з могілак у Монтрэзоры (Францыя), а пасьля марскім шляхам у Польшчу.

На ўрачыстасьці намесьнік кіраўніка Бюро нацыянальная бясьпекі Дарыюш Гвіздала нагадаў словы Юзафа Пілсудзкага: «Народ, які губляе памяць, перастае быць народам». Гэтыя словы згадваюцца сёньня, калі мы выконваем абавязак памяці ў дачыненьні да жаўнеры Рэчы Паспалітай».

Па паходжаньні Юзэф Унруг быў немцам, але бацькі прывілі яму любой да польскай мовы, культуры і літаратуры. Пасьля завяршэньня І сусьветнай вайны, у часе якой ён змагаўся пад нямецкім сьцягам, распачаў службу ў польскім флёце. Пасьля ІІ сусьветнай вайны Унруг прыняў рашэньне іміграваць – спачатку ў Марока, потым у Францыю.

Астанкі адмірала Унругі і яго жонкі будуць пахаваныя на могілках ваенна-марскога флёту ў Гдыні. Апошняй воляй адмірала было тое, каб яго пахавалі побач з яго жаўнерамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт