Logo Polskiego Radia
Print

Польскія канцэрны купляюць нафту й газ у ЗША й Афрыцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.10.2018 16:23
  • 9.10.18_эканамічная.mp3
Гэта будзе каштаваць таньней, чым сыравіна, якую ў цяперашні час нам прадае Газпром.
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GTraschuetz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да канца году польскі нафта-газавы канцэрн PGNiG заключыць як мінімум два доўгатэрміновыя кантракты на пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Паведаміў аб гэтым намесьнік старшыні PGNiG Мацей Возьняк.

М. Возьняк: На пачатку ліпеня мы ў Вашынгтоне заяўлялі пра падпісаньне двух уступных кантрактаў (heads of agreements) з амэрыканскімі тэрміналамі на закупку газу ў формуле FOB Free on Board. Гэта азначае, што мы купляем газ і вязем яго туды, куды самі вырашым патрэбным, у тым ліку ў Польшчу. Пасьля рэгазыфікацыі атрымаецца амаль 5,5 млрд кубамэтраў газу. Усе дамовы мы плянуем фіналізаваць яшчэ ў гэтым годзе.

Free on Board азначае, што прадавец выконвае абавязкі, зьвязаныя з дастаўкай тавару перавозчыку.

Мацей Возьняк падкрэсьліў, што гэты газ будзе менш каштаваць, чым расейскі. Гаворка ідзе пра агульную вагу коштаў: газ, пастаўка, разгрузка. “Гэта будзе каштаваць таньней, чым сыравіна, якую ў цяперашні час нам прадае Газпром”, - адзначыў прадстаўнік польскай нафта-газавай кампаніі PGNiG.

Акрамя гэтага, у палове кастрычніка ў іншую нафта-газавую кампанію PKN Orlen, паступіць нафта з Нігерыі – 130 тысяч тон сыравіны.

Груз даставіць у Гданьск танкер „New Vison”.

PKN Orlen паведаміў у прэс-рэлізе, што каля 30% нафты, што перапрацоўваецца на заводах кампаніі, паходзіць з альтэрнатыўных напрамкаў, то бок, не расейскіх.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт