Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўная партыя хоча вызначыць зарплату для першай лэдзі Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2018 14:10
Жонка прэзыдэнта не атрымлівае зарплаты. Заробак прэзыдэнта складае 20 тысяч злотых (4650 эўра).
PAP/Jacek Bednarczyk

Кіроўная партыя хоча вызначыць зарплату для першай лэдзі Польшчы
Жонка прэзыдэнта не атрымлівае зарплаты. Заробак прэзыдэнта складае 20 тысяч злотых (4650 злотых).
Дэпутаты кіроўнай партыі “Права і справядлівасьць” хоча распрацаваць закон, які б вызначаў статус першай лэдзі. Яна ня можа працаваць, ня мае ўласнага даходу, а таму яе пэнсійны фонд не папаўняецца.
Агата Дуда, працуючы настаўнікам, зарабляла б 4 тысячы злотых (930 эўра). З увагі на тое, што на працягу пяці гадоў прэзыдэнцкага тэрміну яна не працуе, пэнсія Агаты Дуды будзе меншая на 400 злотых (93 эўра) – вылічыла выданьне „Super Expres”.
“Права і справядлівасьць” адразу як прыйшло да ўлады прапанавала вызначыць зарплату першай лэдзі на ўзроўні 13 тысяч злотых (3000 эўра). Праект аднак не прайшоў.
У травеньскім апытаньні для rp.pl, больш за палова апытаных палякаў (55,4%) зьяўляецца праціўнікам ідэі прызнаньня зарплаты жонцы прэзыдэнта.

Дэпутаты кіроўнай партыі “Права і справядлівасьць” хочуць распрацаваць закон, які б вызначаў статус першай лэдзі. Яна ня можа працаваць, ня мае ўласнага даходу, а таму яе пэнсійны фонд не папаўняецца.

Агата Дуда, працуючы настаўнікам, зарабляла б 4 тысячы злотых (930 эўра). З увагі на тое, што на працягу пяці гадоў прэзыдэнцкага тэрміну яна не працуе, пэнсія Агаты Дуды будзе меншая на 400 злотых (93 эўра) – вылічыла выданьне „Super Expres”.

“Права і справядлівасьць” адразу як прыйшло да ўлады прапанавала вызначыць зарплату першай лэдзі на ўзроўні 13 тысяч злотых (3000 эўра). Праект аднак не прайшоў.

У травеньскім апытаньні для rp.pl, больш за палову апытаных палякаў (55,4%) зьяўляюцца праціўнікамі ідэі прызнаньня зарплаты жонцы прэзыдэнта.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт