Logo Polskiego Radia
Print

Небясьпечны злачынца вяртаецца ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2018 17:00
У Польшчы «Місек» будзе адказваць за кіраваньне арганізаванай злачыннай групоўкай, гандаль наркотыкамі і спробу забойства.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Небясьпечны злачынца вяртаецца ў Польшчу
Павал М., псэўданім «Місек», які знаходзіўся ў крымінальным вышуку, і якога затрымалі пад канец верасьня ў Італіі, яшчэ сёньня вернецца ў Польшчу.
Затрыманы лічыцца небясьпечным злачынцам. Гэта лідар псеўдазаўзятараў аднаго з кракаўскіх футбольных клюбаў.
Італьянская паліцыя затрымала злачынцу ў выніку супрацы з польскімі калегамі.
У Польшчы «Місек» будзе адказваць за кіраваньне арганізаванай злачыннай групоўкай, гандаль наркотыкамі і спробу забойства. Раней мужчына быў асуджаны на 6,5 гадоў турмы за тое, што падчас матчу кінуў нажом у італьянскага футбаліста. Перад гэтым ён быў двойчы асуджаным за зьбіцьцё, у адным з выпадкаў за зьбіцьцё паліцыянта.


Павал М., псэўданім «Місек», які знаходзіўся ў крымінальным вышуку, і якога затрымалі пад канец верасьня ў Італіі, яшчэ сёньня вернецца ў Польшчу.

Затрыманы лічыцца небясьпечным злачынцам. Гэта лідар псеўдазаўзятараў аднаго з кракаўскіх футбольных клюбаў.

Італьянская паліцыя затрымала злачынцу ў выніку супрацы з польскімі калегамі.
У Польшчы «Місек» будзе адказваць за кіраваньне арганізаванай злачыннай групоўкай, гандаль наркотыкамі і спробу забойства.

Раней мужчына быў асуджаны на 6,5 гадоў турмы за тое, што падчас матчу кінуў нажом у італьянскага футбаліста. Перад гэтым ён быў двойчы асуджаны за зьбіцьцё, у адным з выпадкаў за зьбіцьцё паліцыянта.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт