Logo Polskiego Radia
Print

«Ніякі Polexit не плянуецца»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.10.2018 18:36
Улады абвяргаюць словы апазыцыі наконт таго, што Польшча можа пакінуць Эўразьвяз.
Генэральны пракурор Польшчы Збігнеў ЗёбраГенэральны пракурор Польшчы Збігнеў ЗёбраPAP/Maciej Goclon

Ніякі Polexit не плянуецца, – запэўніў прадстаўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Павал Муха. Гэта адказ на заявы апазыцыйных лідараў. Польская апазыцыя папярэджвае, што цяперашнія ўлады краіны рыхтуюцца да выхаду Польшчы з Эўразьвязу. А таму, што генэральны пракурор краіны Збігнеў Зёбра зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд (КС), каб ён даў адказ на пытаньне, ці законы ЭЗ згодныя з Канстытуцыяй Польшчы (гаворка ідзе пра Лісабонскі дагавор – рэд.). У прыватнасьці, Збігнеў Зёбра лічыць, што польскія судзьдзі ня маюць права зьвяртацца ў Суд Эўразьвязу з заклікам вырашыць пытаньне адносна рэформы судовай сыстэмы Польшчы.

Польскія СМІ паведамляюць, што Канстытуцыйны суд можа выдаць вэрдыкт аб тым, што Лісабонская дамова парушае Канстытуцыю Польшчы. У такім выпадку Польшчы прыйдзецца рэалізаваць адну з трох вэрсій сцэнару: старацца памяняць зьмест Лісабонскага пагадненьня, мяняць Канстытуцыю краіны альбо выходзіць з Эўразьвязу.

Прэс-служба Канстытуцыйнага суду заявіла, што справа знаходзіцца на этапе ацэнкі і тэрмін разгляду судом звароту Генэральнага пракурора пакуль ня вызначаны.

Партал «wPolityce.pl» паведамляе, што Павал Муха з Канцылярыі прэзыдэнта пракамэнтаваў выказваньні апазыцыйных палітыкаў з партый «Грамадзянская плятформа» і «Сучасная», якія б’юць трывогу, што гэта пачатак выхаду Польшчы з ЭЗ.

«Гэта зусім няпраўда. Зразумела, што гэта частка выбарчай кампаніі ў муніцыпалітэты: заявы пра Polexit - гэта абсурд і недарэчнасьць», – сказаў Муха. Чыноўнік лічыць, што апазыцыя імкнецца палохаць палякаў і такім чынам стварае сваю палітычную пазыцыю, не зважаючы, што такія выказваньні нясуць шкоду.

Адзначым, што Лісабонскі дагавор падпісаў прэзыдэнт Лех Качыньскі – брат Яраслава.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт