Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўроцлаве абмяркоўваюць стасункі Польшчы і краін былога СССР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2018 15:51
Дыскусія падрыхтаваная сумесна з Польскім радыё.
pixabay.com/CC0

Дэбатай на тэму палітыкі ЗША ў Цэнтральнай Эўропе распачалася ва Ўроцлаве XIV канфэрэнцыя «Польская ўсходняя палітыка». Дыскусія падрыхтаваная сумесна з Польскім радыё.
Прафэсар Зьбігнеў Лявіцкі з Унівэрсытэту кардынала Стэфана Вышыньскага падкрэсьліў, што з Дональдам Трампам трэба лічыцца. Паводле знаўцы Амэрыкі, прэзыдэнт мае пэўныя посьпехі на міжнароднай арэне, як палітыка ў дачыненьні да Паўночнай Карэі і Ірану. Акрамя таго, Дональд Трамп на першым месцы ставіць інтарэсы самой Амэрыкі.
Дырэктар Польскага інстытуту міжнародных спраў Славамір Дэмбскі зьвярнуў увагу, што надалей гарантам бясьпекі Эўропу застаюцца Злучаныя Штаты. «Да гэтага часу не паявілася ніводная канкурэнтная, чыста эўрапейская абаронная ініцыятыва, хоць пра такую гаварыў, напрыклад, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон», – сказаў Дэмбскі.
Дырэктар Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў Адам Эбэрхарт аднак зазначыў, што трэба памятаць пра ролю самой Эўропы ў пытаньнях бясьпекі.
На працягу трох дзён экспэрты і прадстаўнікі ўладаў размаўляюць пра тое, як павінны выглядаць адносіны з краінамі былога Савецкага Саюзу і Цэнтральнай Эўропы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт