Logo Polskiego Radia
Print

Беспрацоўе ў Польшчы працягвае падаць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2018 17:12
Спэцыялісты мяркуюць, што сытуацыя на рынку працы стабілізуецца й што на працягу бліжэйшых месяцаў істотных зьмен не адбудзецца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беспрацоўе ў Польшчы працягвае падаць
У верасьні беспрацоўе ў Польшчы склала 5,7%, што на 0,1% менш у параўнаньні са жніўнем, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны.
Паводле некаторых экспэртаў, нізкі ўзровень беспрацоўя ў мінулым месяцы быў зьвязаны з надвор'ем, якое стаяла ў верасьні, што спрыяла працягу сэзонных работ. Спэцыялісты мяркуюць, што сытуацыя на рынку працы стабілізуецца й што на працягу бліжэйшых месяцаў істотных зьмен не адбудзецца.
Акрамя таго, як падкрэсьліваюць эканамісты, у цэнтрах занятасьці зарэгістраваныя ў вялікай ступені грамадзяне, якія працяглы час беспрацоўныя – яны часта маюць нізкую або вельмі нізкую кваліфікацыі, незапатрабаваныя на рынку працы.

У верасьні ў цэнтрах занятасьці было зарэгістравана 947 тыс. беспрацоўных, у жніўні – 958 тыс.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт