Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя разьбіла групу наркадылераў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2018 16:21
Арыштаваныя былі пяць чалавек, а шостаму забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыя ліквідавала групу наркадылераў
Арыштаваныя былі пяць чалавек, а шостаму забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.
Супрацоўнікі Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі ліквідавалі арганізаваную злачынную групу, якая займалася кантрабандай наркотыкаў у Польшчу.
Павел Жукевіч (Paweł Żukiewicz) з прэс-службы Цэнтральнага сьледчага бюро паведаміў, што былі затрыманыя шэсьць чалавек, у тым ліку кур'ер, які перавозіў у Польшчу 10 літраў вадкага амфэтаміну зь Нідэрляндаў.
Кур'ер быў затрыманы адразу пасьля таго, як ён перасек мяжу на польска-нямецкім КПП у Енджыхавіцах (Jędrzychowice). Пазьней функцыянэры затрымалі чарговыя асобы й арыштавалі значную колькасьць псыхатропных рэчываў.
Агулам былі арыштаваныя пяць чалавек, а шостаму забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.
аз

Супрацоўнікі Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі разьбілі арганізаваную злачынную групу, якая займалася кантрабандай наркотыкаў у Польшчу.

Павел Жукевіч (Paweł Żukiewicz) з прэс-службы Цэнтральнага сьледчага бюро паведаміў, што былі затрыманыя шэсьць чалавек, у тым ліку кур'ер, які перавозіў у Польшчу 10 літраў вадкага амфэтаміну зь Нідэрляндаў.

Кур'ер быў затрыманы адразу пасьля таго, як ён перасек мяжу на польска-нямецкім КПП у Енджыхавіцах (Jędrzychowice). Пазьней функцыянэры затрымалі чарговыя асобы й арыштавалі значную колькасьць псыхатропных рэчываў.

Агулам былі арыштаваныя пяць чалавек, а шостаму забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт