Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія LOT адклікала ў пятніцу 16 рэйсаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 12:40
Дзевяты дзень у кампаніі праходзіць страйк экіпажу.
PAP/Leszek Szymański

Польская авіякампанія LOT адклікала ў пятніцу 16 рэйсаў па прычыне праблемаў з экіпажам, які ўдзельнічае ў нелегальным страйку ў кампаніі – паінфармаваў Конрад Майшык з прэс-службы авіякампаніі. Сярод адкліканых рэйсаў, між іншым, тры вылеты з Варшавы і 10 вяртаньняў у сталіцы краіны.
Астатнія рэйсы адбываюцца згодна з плянам. «Кампанія робіць усё, каб мінімалізаваць узьніклыя нязручнасьці для пасажыраў, і каб захаваць лічбу адмененых рэйсаў на найніжэйшым узроўні. На працягу васьмідзённага страйку былі адкліканыя 74 рэйсы з 2,7 тысяч», – паведамілі ў прэс-службе.
З самага пачатку страйку LOT браў у лізінг самалёты разам з пэрсаналам ад іншых авіяліній.
Пятніца – гэта дзевяты дзень страйку, падчас якога пратэстоўцы – сьцюардэсы і пілёты – не выконваюць сваю працу. Яны штодзённа зьбіраюцца на тэрыторыі сядзібы LOT-у ў Варшаве. Кіраўніцтва кампаніі пераконвае, што страйк зьяўляецца нелегальным, а кожны адкліканы рэйс азначае велізарныя страты для фірмы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт