Logo Polskiego Radia
Print

Польскую сьвініну ізноў будуць экспартаваць у ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 17:02
Забарона на імпарт сьвініны пратрымалася толькі 9 дзён.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскую сьвініну ізноў будуць экспартаваць у ЗША
Забарона на імпарт сьвініны пратрымалася толькі 9 дзён.
Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША зьняло забарону на імпарт сьвініны шаснаццаці польскіх камбінатаў. Абмежаваньні захаваліся толькі ў адносінах да двух перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Міністар сельскай гаспадаркі і разьвіцьця вёскі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі адзначыў, што адмена абмежаваньняў на імпарт польскай сьвініны ў ЗША зьяўляецца посьпехам польскага ўраду. Паводле яго слоў, польскія ўлады выкарыстоўвалі ўсе даступныя для гэтага каналы.
ЗША наклалі забарону на імпарт польскай сьвініны ў мінулы чацьвер. Амэрыканскія вэтэрынарныя службы выказалі занепакоенасьць з нагоды месцазнаходжаньня некаторых польскіх мясакамбінатаў, якія, на іх думку, маглі знаходзіцца ў зоне рызыкі заражэньня сьвіным грыпам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт