Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ВНУ запрашаюць студэнтаў з Украіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2018 17:21
35 польскіх ВНУ прымае ўдзел у адукацыйным кірмашы ў Кіеве.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія ВНУ запрашаюць студэнтаў з Украіны
35 польскіх ВНУ прымае ўдзел у адукацыйным кірмашы ў Кіеве.
Польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы запрашаюць украінскіх студэнтаў вучыцца ў Польшчы. З гэтай мэтай некалькі дзясяткаў польскіх ВНУ прэзэнтуюць свае прапановы на кірмашы „Адукацыя за мяжой”, які адбываецца ў Кіеве.
Зацікаўленьне вучобай у Польшчы сярод украінскай моладзі сапраўды вялікае.
Як распавёў Міхал Качмарэк (Michał Kaczmarek) з Нацыянальнага агенцтва па абмене студэнтамі, у кірмашы ўдзельнічаюць прадстаўнікі 35 польскіх ВНУ. Агулам на польскіх стэндах працуюць каля 70 чалавек.
Сваю прапанову на кірмашы паказвае таксама Варшаўская школа эканомікі. Як адзначае ейны прадстаўнік Адам Баркоўскі (Adam Borkowski), вучэльня ўжо карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод украінскай моладзі. Кожны год яна прымае каля 500 студэнтаў з Украіны.
„Украінскія студэнты добра ведаюць ангельскую мову, хутка адаптуюцца й вучацца добра”, - заявіў Баркоўскі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт