Logo Polskiego Radia
Print

Польскія лыжнікі перамаглі каманднае спаборніцтва па скоках з трампліну

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 09:37
Такім чынам пасьпяхова пачаліся выступленьні польскіх спартоўцаў у 40-ым конкурсе за Кубак сьвету.
Польская каманда на подыюмеПольская каманда на подыюмеPAP/Grzegorz Momot

Польскія лыжныя скакуны перамаглі каманднае спаборніцтва на трампліне К-120 у польскай мясцовасьці Вісла-Малінка. Такім чынам пасьпяхова пачаліся выступленьні польскіх спартоўцаў у 40-ым конкурсе за Кубак сьвету. Польская каманда – Пётр Жыла, Якуб Вольны, Давід Кубацкі і Каміль Стох апярэдзілі каманды Нямеччыны і Аўстрыі.

Палякі былі на перадавых пазыцыях ад самага пачатку – зь першага скоку Пятра Жылы (126 м.). Дэбютант у спаборніцтвах Якуб Вольны, а таксама Давід Кубацкі і Каміль Стох таксама скочылі далёка, што дазволіла апярэдзіць немцаў на больш за 10 балаў.

Спартоўцы сардэчна падзякавалі ўсім заўзятарам гэтага лыжнага спорту, якія прыйшлі да трампліну, каб падтрымаць сваю каманду. У нядзелю на трампліне імя Адама Малыша адбудзецца першы ў сэзоне конкурс індывідуальных скокаў.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт