Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы растуць заробкі на прадпрыемствах

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.11.2018 15:15
Сярэдні заробак на прадпрыемствах Польшчы складае каля 1170 эўра (без выліку падатку).
Фота: pixabay.com

У Польшчы павялічылася сярэдняя зарплата на прадпрыемствах. У кастрычніку яна вырасла на 7,6% у параўнанні з аналягічным пэрыядам 2017 года. Цяпер сярэдні заробак у гэтай сфэры складае 4921 злоты (каля 1170 эўра). Але гэта сума без выліку падатку.

У сваю чаргу, занятасць на прадпрыемствах у кастрычніку павялічылася на 3,2%. Такія даныя апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт