Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт накіраваў у Сэйм законапраект аб сацыяльных паслугах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 14:03
На яго падставе ў Польшчы ўзьнікнуць Цэнтры сацыяльных паслуг для інвалідаў і пажылых людзей.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Анджэй Дуда.PAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт накіраваў у Сэйм законапраект аб сацыяльных паслугах
На яго падставе ў Польшчы ўзьнікнуць Цэнтры сацыяльных паслуг для інвалідаў і пажылых людзей.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда накіраваў у Сэйм праект закона аб сацыяльных паслугах рэалізаваных Цэнтрамі сацыяльных паслуг.
Сацыяльныя паслугі - гэта паслугі для інвалідаў і пажылых людзей.
Прэзыдэнцкі законапраект стварае прававую базу, якая павінна дапамагчы муніцыпальным органам улады каардынаваць гэткія паслугі з выкарыстаньнем новых арганізацыйных устаноў, то бок Цэнтраў сацыяльных паслугаў.
Стварэньне цэнтраў ня будзе абавязковым. Іх будуць ствараць толькі зацікаўленыя муніцыпалітэты.
Цэнтры павінны каардынаваць супрацу дзяржаўных і прыватных суб’ектаў , якія засяроджваюцца на дапамозе інвалідам і пажылым людзям. Праект прадугледжвае ўступленьне закона ў сілу з 1 ліпеня будучага году.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда накіраваў у Сэйм праект закона аб сацыяльных паслугах рэалізаваных Цэнтрамі сацыяльных паслуг. Сацыяльныя паслугі - гэта паслугі для інвалідаў і пажылых людзей.

Прэзыдэнцкі законапраект стварае прававую базу, якая павінна дапамагчы муніцыпальным органам улады каардынаваць гэткія паслугі з выкарыстаньнем новых арганізацыйных устаноў, то бок Цэнтраў сацыяльных паслуг.

Стварэньне цэнтраў ня будзе абавязковым. Іх будуць ствараць толькі зацікаўленыя муніцыпалітэты.

Цэнтры павінны каардынаваць супрацу дзяржаўных і прыватных суб’ектаў, якія засяроджваюцца на дапамозе інвалідам і пажылым людзям. Праект прадугледжвае ўступленьне закона ў сілу з 1 ліпеня будучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт