Logo Polskiego Radia
Print

Другі дзень кліматычнага саміту прысьвечаны электрамабільнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2018 09:41
Адначасова ў Катавіцэ распачынаецца Эўрапейскі гаспадарчы кангрэс у “зялёнай” вэрсіі.
Арнольд Шварцнэгер і Анджэй Дуда.Арнольд Шварцнэгер і Анджэй Дуда.PAP/Andrzej Grygiel

Другі дзень кліматычнага саміту прысьвечаны электрамабільнасьці
Разьвіцьцё электрамабільнасьці зьяўляецца адной з галоўных тэм другога дня кліматычнага саміту ААН у Катавіцэ. Дырэктар COP24 Міхал Куртыка таксама паведаміў, што сёньня будуць агучаныя канкрэтныя крокі на карысьць аховы клімату. У дэбатах удзел прымуць, між іншым, прадстаўнікі прамысловасьці, краін-удзельніц, рэгіёнаў і гарадоў.
“Польшча запрапанавала дэклярацыю аб тым, што трэба падтрымліваць электрамабільнасьць як тэхналёгію. У гэтым пляне нам у Польшчы ёсьць чым пахваліцца. Ёсьць шмат рэчаў, якія мы робім па гэтаму пытаньню”, - казаў Куртыка.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэнецца сёньня з Генэральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, таксама прыме ўдзел у панэлі Global Climate Action.
У сваю чаргу прэзыдэнт Анджэй Дуда будзе размаўляць з былым губэрнатарам Каліфорніі Арнольдам Шварцнэгерам, прэзыдэнтам Нэпалу, прынцам Люксэмбургу і старшынём Solar Impulse Foundation.
Адначасова ў Катавіцэ распачынаецца Эўрапейскі гаспадарчы кангрэс у “зялёнай” вэрсіі. Тэмай двухдзённай дыскусіі будуць, між іншым, смог, SmarCity, экаразьвіцьцё ці інавацыі для клімату.

Разьвіцьцё электрамабільнасьці зьяўляецца адной з галоўных тэм другога дня кліматычнага саміту ААН у Катавіцэ. Дырэктар COP24 Міхал Куртыка таксама паведаміў, што сёньня будуць агучаныя канкрэтныя крокі на карысьць аховы клімату. У дэбатах удзел прымуць, між іншым, прадстаўнікі прамысловасьці, краін-удзельніц, рэгіёнаў і гарадоў.

“Польшча запрапанавала дэклярацыю аб тым, што трэба падтрымліваць электрамабільнасьць як тэхналёгію. У гэтым пляне нам у Польшчы ёсьць чым пахваліцца. Ёсьць шмат рэчаў, якія мы робім па гэтаму пытаньню”, - казаў Куртыка.

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся сёньня з Генэральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, таксама прыняў удзел у панэлі Global Climate Action.

У сваю чаргу прэзыдэнт Анджэй Дуда размаўляўз былым губэрнатарам Каліфорніі Арнольдам Шварцнэгерам, прэзыдэнтам Нэпалу, прынцам Люксэмбургу і старшынём Solar Impulse Foundation.

Адначасова ў Катавіцэ распачынаецца Эўрапейскі гаспадарчы кангрэс у “зялёнай” вэрсіі. Тэмай двухдзённай дыскусіі будуць, між іншым, смог, SmarCity, экаразьвіцьцё ці інавацыі для клімату.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт