Logo Polskiego Radia
Print

У Катавіцах прайшоў Марш за клімат

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 08.12.2018 16:49
Сабраліся людзі розных нацыянальнасьцяў, для якіх надзвычай важнае значэньне мае экалёгія ды барацьба за зьніжэньне выкарыстаньне традыцыйнага паліва.
Марш за Клімат у КатавіцахМарш за Клімат у КатавіцахPAP/Andrzej Grygiel

У Катавіцах прайшоў Марш за клімат
Падчас Кліматычнага саміту ААН, на вуліцы Катавіцаў вышлі сотні. На Плошчы Свабоды сабраліся людзі розных нацыянальнасьцяў, для якіх надзвычай важнае значэньне мае экалёгія ды барацьба за зьніжэньне выкарыстаньне традыцыйнага паліва. Таксама маніфэстанты зьвярталі ўвагу на забруджаньне навакольнага асяродзьдзя.
Сярод іншага пратэстоўцы дамагаліся абмежаваньня выкарыстаньня ў гаспадарцы вугольля.
Многія ўдзельнікі прышлі на Марш за клімат з будзільнікамі, барабанамі. Паводле задумы арганізатараў, маніфэстанты павінны былі стварыць як мага болей шуму, каб «прабудзіць палітыкаў, СМІ, прадпрымальнікаў, спажыўцоў ды іншых сьпячых людзей», нагадваючы ім пра праблемы навакольнага асяродзьдзя.

Падчас Кліматычнага саміту ААН, на вуліцы Катавіцаў вышлі сотні. На Плошчы Свабоды сабраліся людзі розных нацыянальнасьцяў, для якіх надзвычай важнае значэньне мае экалёгія ды барацьба за зьніжэньне выкарыстаньне традыцыйнага паліва. Таксама маніфэстанты зьвярталі ўвагу на забруджаньне навакольнага асяродзьдзя.

Сярод іншага пратэстоўцы дамагаліся абмежаваньня выкарыстаньня ў гаспадарцы вугольля. Многія ўдзельнікі прышлі на Марш за клімат з будзільнікамі і барабанамі.

Паводле задумы арганізатараў, маніфэстанты павінны былі стварыць як мага болей шуму, каб «прабудзіць палітыкаў, СМІ, прадпрымальнікаў, спажыўцоў ды іншых сьпячых людзей», нагадваючы ім пра праблемы навакольнага асяродзьдзя.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт