Logo Polskiego Radia
Print

Польскі закон аб антытэрарызьме – мадэльнае рашэньне ў ЭЗ і НАТО

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2018 15:31
Так лічыць Дырэктар па справах бясьпекі ў Эўрапейскім цэнтры ўдасканаленьня супраць гібрыдных пагроз у Хэльсінках.
pixabay.com/CC0

Польскі закон аб антытэрарызьме – мадэльнае рашэньне ў ЭЗ і НАТО
Дырэктар па справах бясьпекі ў Эўрапейскім цэнтры ўдасканаленьня супраць гібрыдных пагроз (Hybrid CoE) у Хэльсінках назваў Польскі закон аб антытэрарызьме прыкладам мадэльнага рашэньня, якое можа быць узорам для іншых краін ЭЗ і НАТО.
Дырэктар Юка Саволайнэн пазнаёміў з польскім законам удзельнікаў сустрэчы краін-чальцоў Hybrid CoE, якая прайшла ў лістападзе ў Брусэлі. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Фінляндыі, Нарвэгіі, Даніі, Эстоніі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Гішпаніі, ЗША і Польшчы.
Юка Саволайнэн паставіў у прыклад польскі закон аб антытэрарызьме.
«Працуючы над законам мы разумелі, што ствараем сучасныя праўныя вырашэньні, якія дазволяць актыўна змагацца з тэрарыстычнай пагрозай у Польшчы», – сказаў парталу tvp.info Станіслаў Жарын, прэс-сакратар каардынатара спэцслужб.

Дырэктар па справах бясьпекі ў Эўрапейскім цэнтры ўдасканаленьня супраць гібрыдных пагроз (Hybrid CoE) у Хэльсінках назваў Польскі закон аб антытэрарызьме прыкладам мадэльнага рашэньня, якое можа быць узорам для іншых краін ЭЗ і НАТО.

Дырэктар Юка Саволайнэн пазнаёміў з польскім законам удзельнікаў сустрэчы краін-чальцоў Hybrid CoE, якая прайшла ў лістападзе ў Брусэлі. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Фінляндыі, Нарвэгіі, Даніі, Эстоніі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Гішпаніі, ЗША і Польшчы. Юка Саволайнэн паставіў у прыклад польскі закон аб антытэрарызьме.

«Працуючы над законам мы разумелі, што ствараем сучасныя праўныя вырашэньні, якія дазволяць актыўна змагацца з тэрарыстычнай пагрозай у Польшчы», – сказаў парталу tvp.info Станіслаў Жарын, прэс-сакратар каардынатара спэцслужб.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт