Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэм’ер папрасіў Сэйм падтрымаць яго кабмін

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 15:01
З 1989 году гэта пяты выпадак, калі прэм’ер просіць Сэйм падтрымаць яго кабмін.
Польскі прэм’ер папрасіў Сэйм падтрымаць яго кабмін.Польскі прэм’ер папрасіў Сэйм падтрымаць яго кабмін.PAP/Jakub Kamiński

Польскі прэм’ер папрасіў Сэйм падтрымаць яго кабмін
З 1989 году гэта пяты выпадак, калі прэм’ер просіць Сэйм падтрымаць яго кабмін.
Матэвуш Маравецкі зьвярнуўся да дэпутатаў польскага Сэйму з просьбай выказаць вотум даверу ягонаму ўраду. Прэм'ер паясьніў, што яго кабмін павінен атрымаць салідны мандат падтрымкі з боку польскага грамадзтва перад заўтрашнім паседжаньнем Эўрапейскай рады й перад працягам рэформаў у краіне.
З 1989 году гэта пяты выпадак, калі прэм’ер просіць Сэйм падтрымаць яго кабмін. Апошні раз зрабіў гэта Дональд Туск у чэрвені 2014 году. У кожным з гэтых выпадкаў парлямэнцкая большасьць падтрымала вотум даверу кіраўніку ўраду.
Нагадаем, у пятніцу, па ініцыятыве апазыцыйнай фракцыі „Грамадзянская плятформа” парлямэнт будзе галасаваць па справе канструктыўнага вотуму недаверу ўраду.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт