Logo Polskiego Radia
Print

Палякі аднавілі ўнікальныя фотаплёнкі з 1927 году

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2018 08:30
Нямое кіно паказвае паездку вэтэранаў арміі генэрала Юзэфа Галеры ў польскія гарады.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

«Падарожжа зьвязу вэтэранаў Польскай арміі ў Амэрыцы ў Айчыну» – гэта тытул фільму з 1927 году, які пасьля аднаўленьня паказалі ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon. Нямое кіно паказвае паездку вэтэранаў арміі генэрала Юзэфа Галеры ў польскія гарады. У 1927 годзе амаль 650 вэтэранаў генэрала Галеры прыплылі ў Гдыню. Былі зьнятыя сустрэчы вэтэранаў з найважнейшымі асобамі ІІ Рэчы Паспалітай, а таксама месцы, якія яны наведвалі. Гэта, між іншым, Львоў, Вільня, Варшава, Кракаў, Радзымін.
Фільм удалося рэканструяваць дзякуючы супрацы Інстытуту нацыянальнай памяці і Нацыянальнай фільматэцы. На аснове багатага архіву польскай прэсы з 1927 году аўтарам удалося скласьці ў храналягічным парадку кадры з кінаплёнкі, якая была ў дрэнным стане.
Экспэрты згодныя, што фільм такога тыпу зьяўляецца ўнікальным гістарычным аб’ектам. Пэрыяд вайны перажылі менш за 10% даваенных кінаматэрыялаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт