Logo Polskiego Radia
Print

На кліматычным саміце ААН у Катавіцэ распачаўся апошні, вырашальны этап

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2018 16:20
Да прысутных палітыкаў, якія вырашаюць пра кліматычную будучыню сьвету, зьвярнуліся дзеці.
PAP/Andrzej Grygiel

На кліматычным саміце ААН у Катавіцэ распачаўся апошні і вырашальны этап перамоваў. Прадстаўнікі 196 краін сьвету і Эўразьвязу ў дадзены момант абмяркоўваюць цяпер канчатковыя пастановы канфэрэнцыі.
На пачатку паседжаньня выступілі самыя малодшыя ўдзельнікі саміту, якія ад імя ўсіх дзяцей у сьвеце, зьвярнуліся з заклікам да палітыкаў. Выступ дзяцей на кліматычным саміце ўжо зьяўляецца традыцыяй.
У Катавіцэ з прамовай выступіла непаўнагадовая Сандра Шыляк. «Польшча і Сылезія вядомыя сваёй гасьціннасьцю. Таму мы падрыхтавалі для вас сувэніры. Гэта праца вучняў катавіцкіх школ. Працы тычацца будучыні, пра якую штодзённа ідзе гаворка на саміце. Мы спадзяемся, што сувэніры будуць нагадваць вам пра нашую веру ў вашу мудрасьць і пра тое, што ўсе – дзеці і дарослыя – жывуць на плянэце, лёс якой залежыць ад таго, што вы робіце цяпер», – казала Сандра.
Зьмест канчатковых дакумэнтаў саміту можа быць вядомым заўтра. Не выключаецца, што перамовы будуць зацягнутыя на наступныя дні, каб дасягнуць паразуменьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт