Logo Polskiego Radia
Print

Польская страхавая кампанія падпісала пагадненьне з Atlantic Council

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 17:01
Пагадненьне датычыць прасоўваньня стратэгічнага партнэрства паміж ЗША й Польшчай.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская страхавая кампанія падпісала пагадненьне з Atlantic Council
Пагадненьне датычыць прасоўваньня стратэгічнага партнэрства паміж ЗША й Польшчай.
Польская страхавая кампанія падпісала пагадненьне аб супрацоўніцтве з амэрыканскім аналітычным цэнтрам Atlantic Council. Пагадненьне датычыць прасоўваньня стратэгічнага партнэрства паміж ЗША й Польшчай, а таксама паглыбленьня эканамічных адносін паміж дзьвюма краінамі.
На цырымоніі падпісаньня пагадненьня ў Вашынгтоне прысутнічаў старшыня Atlantic Council Фрэдэрык Кэмп (Frederick Kempe) і кіраўнік Польскай страхавой кампаніі Павел Сурувка(Paweł Surówka).
IAR 3 - 2018-12-14 20:40:00 - USA - POLSKA - PZU - ATLANTIC COUNTIL
Павел Сурувка: Гэтая супраца ахоплівае падтрымку Atlantic Council для нашых замежных інвэстыцый, а таксама цяперашнюю й будучую падтрымку ў прасоўваньні эканамічнага посьпеху Польшчы ў сьвеце.
У рамках супрацоўніцтва з Польскай страхавой кампаніяй Atlantic Council будзе, у прыватнасьці, папулярызаваць ініцыятыву „Рэгіён трох мораў”, у тым ліку праекты ў галіне энэргетыкі, транспарту й тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.
Супраца бярэ таксама пад увагу арганізацыю сумеснай інвэстыцыйнай канфэрэнцыі ў ЗША з мэтай умацаваньня эканамічных сувязяў паміж ЗША й Польшчай. Atlantic Council будзе таксама аказваць Польскай страхавой кампаніі падтрымку ва ўмацаваньні ейнай пазыцыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт