Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Польшчы пачынаюцца ўзмоцненыя праверкі на дарогах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2018 14:32
Паліцыя пачынае акцыю «Сьвяточны ўікэнд – бясьпечнае Божае Нараджэньне».
PAP/Tomasz Waszczuk

Сёньня распачынаецца ўзмоцнены кантроль на дарогах. Паліцыя распачынае акцыю «Сьвяточны ўікэнд – бясьпечнае Божае Нараджэньне». Функцыянэры інфармуюць, што самы вялікі націск на бясьпеку на дарогах паліцыянты будуць класьці менавіта ў пятніцу, 21 сьнежня, і ў сераду, 26 сьнежня. У акцыі ўдзел прыме каля 5 тысяч функцыянэраў.
Кантролю трэба спадзявацца на выязных трасах з гораду, там дзе могуць быць коркі. Галоўнай мэтай паліцыі зьяўляецца раўнамерны рух на трасах. Найперш увага паліцыі будзе зьвернутая на перавышэньне хуткасьці і на нецьвярозых кіроўцаў.
У мінулым годзе з 22 па 26 сьнежня на дарогах адбыліся 373 ДТЗ, у якіх загінулі 42 чалавекі, а 447 былі параненыя. Паліцыя затрымала 883 п’яных кіроўцаў.

Дарожная паліцыя Польшчы паведамляе, што найбольшы націск на бясьпеку на дарогах паліцыянты будуць класьці менавіта ў пятніцу, 21 сьнежня, і ў сераду, 26 сьнежня. У акцыі ўдзел прыме каля 5 тысяч супрацоўнікаў.

Праверак трэба чакаць на выязных трасах з гораду, там, дзе могуць быць заторы. Галоўнай мэтай паліцыі зьяўляецца раўнамерны рух на трасах. Найперш увага паліцыі будзе зьвернутая на перавышэньне хуткасьці й на нецьвярозых кіроўцаў.

У мінулым годзе з 22 па 26 сьнежня на дарогах адбыліся 373 ДТЗ, у якіх загінулі 42 чалавекі, а 447 былі параненыя. Паліцыя затрымала 883 п’яных кіроўцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт