Logo Polskiego Radia
Print

У 2019 годзе будуць гатовыя 40 фільмаў на гістарычную тэму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.01.2019 13:59
У дадзены момант здымаюцца 30 польскіх фільмаў, рыхтуюцца таксама некалькі міжнародных стужак.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 40 фільмаў на гістарычную тэму рыхтуюцца пры падтрымцы Польскага кінаінстытуту – паінфармавала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праца над фільмамі ідзе пры падтрымцы міністэрства.
У дадзены момант здымаюцца 30 польскіх фільмаў, рыхтуюцца таксама некалькі міжнародных стужак. Чарговыя экранізацыі – на этапе падрыхтоўкі. Новыя тытулы – гэта ў большасьці мастацкія фільмы, але ідзе таксама праца над дакумэнтальнымі стужкамі і мультфільмамі.
Паводле Міністэрства культуры, палова фільмаў будзе зьвязаная з тэмай Другой сусьветнай вайны. Адзін з іх – фільм «Кур’ер» у рэжысуры Ўладзіслава Пасікоўскага, які будзе расказваць гісторыю Яна Новака-Езяраньскага перад выбухам Варшаўскага паўстаньня.
Некалькі праектаў зьвязаныя з гісторыяй Польшчы ХХ стагодзьдзя. Яны прысьвечаныя, між іншым, легіёнам, постацям Юзафа Пілсудскага, ксяндза Рамана Котляжа.

Амаль 40 фільмаў на гістарычную тэму рыхтуюцца пры падтрымцы Польскага кінаінстытуту – паінфармавала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праца над фільмамі ідзе пры падтрымцы міністэрства.

У дадзены момант здымаюцца 30 польскіх фільмаў, рыхтуюцца таксама некалькі міжнародных стужак. Чарговыя экранізацыі – на этапе падрыхтоўкі. Новыя тытулы – гэта ў большасьці мастацкія фільмы, але ідзе таксама праца над дакумэнтальнымі стужкамі і мультфільмамі.

Паводле Міністэрства культуры, палова фільмаў будзе зьвязаная з тэмай Другой сусьветнай вайны. Адзін з іх – фільм «Кур’ер» у рэжысуры Ўладзіслава Пасікоўскага, які будзе расказваць гісторыю Яна Новака-Езяраньскага перад выбухам Варшаўскага паўстаньня.

Некалькі праектаў зьвязаныя з гісторыяй Польшчы ХХ стагодзьдзя. Яны прысьвечаныя, між іншым, легіёнам, постацям Юзафа Пілсудскага і ксяндза Рамана Котляжа.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт