Logo Polskiego Radia
Print

Польшча разбудоўвае газапорт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.01.2019 14:12
Абвешчаны тэндэр на будаўніцтва дадатковага пірса пры газавым тэрмінале ў Сьвінавуйсьці.
Фото: wikipedia.org/By Polskie LNG S.A. - Own work, CC BY-SA 4.0

Кампанія «Polskie LNG» пачала працэдуру, якая палягае на выбары падрадчыка, каб ажыцьцявіць чацьвёрты этап пашырэньня тэрмінала звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці – пабудаваць дадатковы пірс для караблёў.

Праект рэалізуецца сумесна з управай АТ «Марскія парты Шчэціна і Сьвіновуйсьце». Мяркуецца, што падрадчык будзе абраны ў гэтым годзе, а новая набярэжная будзе гатовая ў 2023 годзе. Гэта дазволіць, між іншым, праводзіць пагрузку ды разгрузку вялікіх танкераў.

У другой палове сьнежня 2018 года, кампанія «Polskie LNG» абвясьціла тэндэр на пашырэньне наземнай часткі газавага тэрмінала. Да канца 2021 года тэрмінал у Сьвінавуйсьці павінен мець гадавую прапускную моц у 7,5 мільярдаў кубамэтраў газу. Цяпер яна складае 5 мільярдаў кубамэтраў у год.

Гэта чарговая інвэстыцыя, якая робіць Польшчу незалежнай ад паставак газу з Усходу ды спрыяе павышэньню энэргетычнай бясьпекі краіны й рэгіёну.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт