Logo Polskiego Radia
Print

Вырас узровень задаволенасьці палякаў з большасьці сфэр іх жыцьця

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.01.2019 17:11
Рэкордна шмат апытаных заяўляюць пра задаволенасьць, між іншым, матэрыяльнай і прафэсійнай сытуацыяй.
PAP/Radek Pietruszka

На працягу апошняга году вырас узровень задаволенасьці палякаў з большасьці сфэр іх жыцьця – вынікае з апытаньня, праведзенага CBOS. Рэкордна шмат апытаных заяўляюць пра задаволенасьць, між іншым, матэрыяльнай і прафэсійнай сытуацыяй. Таксама палякі задаволеныя адносінамі са сваімі блізкімі.
Сярод найлепш ацэненых палякамі сфэр жыцьця апынуліся сямейныя і сяброўскія адносіны. Асобы, задаволеныя сваёй матэрыяльнай сытуацыяй, значна часьцей задаволеныя адносінамі з блізкімі, чым менш заможныя.
Палякі таксама задаволеныя месцам, дзе яны жывуць. У сваю чаргу прафэсійную дзейнасьць найлепш ацэньваюць тэхнікі і сярэдні пэрсанал, кіраўнікі і спэцыялісты з вышэйшай адукацыяй, працаўнікі без кваліфікацый. Значна менш задаволеныя фэрмэры, працаўнікі сфэры паслуг, а таксама асобы ў цяжкой матэрыяльнай сытуацыі.
Палова палякаў (52%) аптымістычна ацэньваюць свае пэрспэктывы на будучыню.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт