Logo Polskiego Radia
Print

Пахаваньне мэра Гданьска адбудзецца ў суботу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.01.2019 16:44
Сям'я памерлага папрасіла замест кветак і зьнічак перадаваць валянтэрам грошы на дабрачынную акцыю, а таксама падтрымаць Госьпіс імя айца Яўгена Дуткевіча.
PAP/Adam Warżawa

Пахаваньне мэра Гданьска адбудзецца ў суботу
Пахавальная цырымонія, трагічна памерлага, мэра Гданьска Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу ў базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску.
Сям'я памерлага папрасіла замест кветак і зьнічак перадаваць валанцёрам грошы на дабрачынную акцыю “Вялікая аркэстра сьвяточнай дапамогі”, а таксама падтрымась Госьпі імя айца Яўгена Дуткевіча.
Арганізатарамі пахавальнай цырымоніі зьяўляюцца ўлады Гданьска ды сям'я нябожчыка. Паводле рашэньня прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, дзень пахавання Паўла Адамовіча, то-бок 19 студзеня, абвешчаны днём нацыянальнай жалобы.
Мэр Гданьска Павал Адамовіч памёр у панядзелак у выніку нажавых раненьняў. Палітык стаў ахвярай зламысьніка, які падбег да яго падчас дабрачыннага мерапрыемства - фіналу “Вялікай аркэстры сьвяточнай дапамогі”. Павал Адамовіч знаходзіўся ў цяжкім стане і, нягледзячы на намаганьні лекараў, выратаваць яго жыццё не ўдалося.

Пахавальная цырымонія, трагічна памерлага, мэра Гданьска Паўла Адамовіча пройдзе ў суботу ў базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску.

Сям'я памерлага папрасіла замест кветак і зьнічак перадаваць валянтэрам грошы на дабрачынную акцыю «Вялікая аркестра сьвяточнай дапамогі», а таксама падтрымаць Госьпіс імя айца Яўгена Дуткевіча.

Арганізатарамі пахавальнай цырымоніі зьяўляюцца ўлады Гданьска ды сямʼя нябожчыка. Паводле рашэньня прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, дзень пахаваныя Паўла Адамовіча, то-бок 19 студзеня, абвешчаны днём нацыянальнай жалобы.

Мэр Гданьска Павал Адамовіч памёр у панядзелак у выніку нажавых раненьняў. Палітык стаў ахвярай зламысьніка, які падбег да яго падчас дабрачыннага мерапрыемства – фіналу «Вялікай аркестры сьвяточнай дапамогі». Павал Адамовіч знаходзіўся ў цяжкім стане і, нягледзячы на намаганьні лекараў, выратаваць яго жыцьцё не ўдалося.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт