Logo Polskiego Radia
Print

У адным з хостэлаў Гданьска нажавыя раненьні атрымаў беларус

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 12:55
Затрыманыя дзьве жанчыны і адзін мужчына, усе грамадзяне Ўкраіны.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У адным з хостэлаў Гданьска нажавое раненьне атрымаў беларус. У сувязі са здарэньнем затрыманыя тры асобы. Грамадзянін Беларусі атрымаў тры ўдары нажом, яму зроблена апэрацыя. Няма інфармацыя пра стан яго здароўя.
Здарэньне адбылося ў адным з хостэлаў у раёне Ліпцэ. Паліцыя пачаткова не хацела камэнтаваць справу, але пазьней паінфармавала, што былі затрыманыя дзьве жанчыны і адзін мужчына, усе грамадзяне Ўкраіны. «Мы будзем высьвятляць іх удзел у здарэньні», – сказала Карына Каміньска з гданьскай паліцыі. Сьледзтва тычыцца спробы забойства. Паліцыя больш не дае інфармацыі на тэму.
Як неафіцыйны высьветліў журналіст Radio Gdańsk, грамадзянін Беларусі прыйшоў у госьці да свайго знаёмага. Праўдападобна, паміж імі адбылася спрэчка. У выніку мужчына атрымаў тры ўдары нажом у жывот. Паранены мужчына самастойна выйшаў з пакою ў хостэле. У паліцыю і хуткую пазванілі пэрсанал і іншыя госьці хостэла.

У сувязі са здарэньнем затрыманыя тры асобы. Грамадзянін Беларусі атрымаў тры ўдары нажом, яму зроблена апэрацыя. Няма інфармацыі пра стан яго здароўя.

Здарэньне адбылося ў адным з хостэлаў у раёне Ліпцэ. Паліцыя пачаткова не хацела камэнтаваць справу, але пазьней паінфармавала, што былі затрыманыя дзьве жанчыны і адзін мужчына, усе грамадзяне Ўкраіны. «Мы будзем высьвятляць іх удзел у здарэньні», – сказала Карына Каміньска з гданьскай паліцыі. Сьледзтва тычыцца спробы забойства. Паліцыя больш не дае інфармацыі на тэму.

Як неафіцыйны высьветліў журналіст Radio Gdańsk, грамадзянін Беларусі прыйшоў у госьці да свайго знаёмага. Праўдападобна, паміж імі адбылася спрэчка. У выніку мужчына атрымаў тры ўдары нажом у жывот. Паранены мужчына самастойна выйшаў з пакою ў хостэле. У паліцыю і хуткую пазванілі пэрсанал і іншыя госьці хостэла.

Radio Gdańsk/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт