Logo Polskiego Radia
Print

Урад прыняў праект «Мама 4+»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 15:17
Маці, якія нарадзілі і выхавалі прынамсі чацьвярых дзяцей, атрымаюць права на мінімальную пэнсію.
Эльжбета Рафальска і Матэвуш Маравецкі.Эльжбета Рафальска і Матэвуш Маравецкі. PAP/Radek Pietruszka

Урад прыняў праект «Мама 4+»
Маці, якія нарадзілі і выхавалі прынамсі чацьвярых дзяцей, атрымаюць права на мінімальную пэнсію, гэта званую матчынаю пэнсію. Яе змогуць атрымаць жанчыны, якія ўвайшлі ў пэнсійны ўзрост 60 гадоў.
«Гэта выплаты для асоб, якія не працуюць і ня маюць неабходных сродкаў пражываньня, альбо маюць права на пэнсію, але яна ніжэйшая, чым мінімальная (з 1 сакавіка яна будзе складаць 1100 злотых). Па нашых падліках, гэтую пэнсію змогуць атрымаць 65 тысяч чалавек, якія не выпрацавалі стажу, і 20 800 чалавек, якія ўжо атрымліваюць пэнсію, але ніжэйшую за мінімальную. У такім выпадку яны атрымаюць дадатак да сумы 1100 злотых без адлічэньня падатку», – казала міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.
У некаторых выпадках (сьмерць маці, ці калі маці кінула дзяцей) пэнсію зможа атрымаць бацька (пасьля 65 гадоў). Пры выкананьні акрэсьленых умоваў праектам змогуць карыстацца таксама іншаземцы. Такімі ўмовамі зьяўляюцца прынамсі 10 пражытых гадоў у Польшчы пасьля 16 году жыцьця. «Цэнтрам іх жыцьця павінны быць менавіта Польшча», – дадала міністар.
Эльжбета Рафальска дадала, што «матчына пэнсія» будзе прызнавацца толькі тым асобам, якія ня маюць іншых крыніц утрыманьня, і якія знаходзяцца ў вельмі складанай матэрыяльнай сытуацыі.


Маці, якія нарадзілі і выхавалі прынамсі чацьвярых дзяцей, атрымаюць права на мінімальную пэнсію, гэтак званую матчынаю пэнсію. Яе змогуць атрымаць жанчыны, якія ўвайшлі ў пэнсійны ўзрост 60 гадоў.

«Гэта выплаты для асоб, якія не працуюць і ня маюць неабходных сродкаў пражываньня, альбо маюць права на пэнсію, але яна ніжэйшая, чым мінімальная (з 1 сакавіка яна будзе складаць 1100 злотых - 255 эўра). Па нашых падліках, гэтую пэнсію змогуць атрымаць 65 тысяч чалавек, якія не выпрацавалі стажу, і 20 800 чалавек, якія ўжо атрымліваюць пэнсію, але ніжэйшую за мінімальную. У такім выпадку яны атрымаюць дадатак да сумы 1100 злотых без адлічэньня падатку», – казала міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.

У некаторых выпадках (сьмерць маці, ці калі маці кінула дзяцей) пэнсію зможа атрымаць бацька (пасьля 65 гадоў). Пры выкананьні акрэсьленых умоваў праектам змогуць карыстацца таксама іншаземцы. Такімі ўмовамі зьяўляюцца прынамсі 10 пражытых гадоў у Польшчы пасьля 16 году жыцьця. «Цэнтрам іх жыцьця павінна быць менавіта Польшча», – дадала міністар.

Эльжбета Рафальска дадала, што «матчына пэнсія» будзе прызнавацца толькі тым, хто ня мае іншых крыніц утрыманьня, і хто знаходзяцца ў вельмі складанай матэрыяльнай сытуацыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт