Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства культуры аднавіла магілы польскіх уцекачоў у Танзаніі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 17:19
Адноўленыя былі могілкі, на якіх агулам пахаваныя 177 чалавек трох веравызнаньняў.
fot. Ambasada RP w Der es Salaam

Магілы польскіх уцекачоў у Танзаніі адноўленыя дзякуючы Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны. Адноўленымі былі трое могілак, на якіх агулам пахаваныя 177 чалавек трох веравызнаньняў: рыма-каталікі, праваслаўныя і габрэі.
Польскае насельніцтва, эвакуіраванае ў 1942 годзе з СССР у Іран, былі скіраваныя ў Індыю, Афрыку, Мэксыку і Новую Зэляндыю. У ліпені 1942 годзе брытанскі ўрад, у паразуменьні з губэрнатарамі Танганікі, Кэніі, Уганды і Танзаніі пагадзіліся прыняць на час вайны польскіх уцекачоў. Першыя палякі прыбылі ў Афрыку 27 жніўня 1942 году. Пад канец 1944 году ва Ўсходняй Афрыцы знаходзіліся больш за 13 тысяч польскіх грамадзян, ствараючы на гэтай тэрыторыі меншасьць эўрапейскага паходжаньня. Там існавала шэсьць сталых раёнаў для ўцекачоў, а таксама некалькі часовых лягераў.
У плянах Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў бліжэйшых гадах аднаўленьне ўсіх могілак польскіх уцекачоў, разьмешчаных ва Ўсходняй Афрыцы.

Магілы польскіх уцекачоў у Танзаніі адноўленыя дзякуючы Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны. Адноўленымі былі трое могілак, на якіх агулам пахаваныя 177 чалавек трох веравызнаньняў: рыма-каталікі, праваслаўныя і габрэі.

Польскае насельніцтва, эвакуіраванае ў 1942 годзе з СССР у Іран, было скіраванае ў Індыю, Афрыку, Мэксыку і Новую Зэляндыю. У ліпені 1942 годзе брытанскі ўрад, у паразуменьні з губэрнатарамі Танганікі, Кэніі, Уганды і Танзаніі пагадзіліся прыняць на час вайны польскіх уцекачоў. Першыя палякі прыбылі ў Афрыку 27 жніўня 1942 году. Пад канец 1944 году ва Ўсходняй Афрыцы знаходзіліся больш за 13 тысяч польскіх грамадзян, ствараючы на гэтай тэрыторыі меншасьць эўрапейскага паходжаньня. Там існавала шэсьць сталых раёнаў для ўцекачоў, а таксама некалькі часовых лягераў.

У плянах Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў бліжэйшых гадах аднаўленьне ўсіх могілак польскіх уцекачоў, разьмешчаных ва Ўсходняй Афрыцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт