Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачаўся форум Эўропа-Ўкраіна

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.01.2019 12:15
Двухдзённая сустрэча праходзіць у Ясёнцы пад Жэшавам.
Foto: www.forum-ekonomiczne.pl

Форум ладзіцца ў дванаццаты раз.

Адзін з арганізатараў форума, Яцэк Ключкоўскі з Фонду «Ўсходні інстытут» распавёў, што дадзеныя сустрэчы зьяўляюцца ў першую чаргу магчымасьцю для ўкраінцаў сутыкнуцца з эўрапейскім пунктам гледжаньня.

«Украіна мае месца, дзе можна адкрыта абмяркоўваць свае праблемы і параўнаць іх з тым, як на гэта глядзяць у Польшчы, Славаччыне ды Заходняй Эўропе», – дадаў Ключкоўскі.

Цяперашні форум прысьвечаны двум аспэктам. Адзін – гэта шырокае абмеркаваньне актуальных праблем, другі палягае на садзейнічаньні эканамічнаму супрацоўніцтву і дыялёгу.

У рамках форума ладзіцца Ўсходні кірмаш з удзелам фірм, кампаній ды прадстаўнікоў мясцовага самакіраваньня з усяе Эўропы.

Яцэк Ключкоўскі ў мінулым быў амбасадарам Польшчы ва Ўкраіне, Казахстане ды Кыргызстане.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт