Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зьдзейсьнілі менш злачынстваў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.01.2019 12:04
Паліцыя заяўляе, што скараціўся адсотак асабліва цяжкіх злачынстваў, таксама вырасла іх выкрыцьцё.
Foto: pixabay.com/CC0

Палякі зьдзейсьнілі менш злачынстваў у 2018 году, у параўнаньні з мінулым годам.

Паводле дадзеных Галоўнай камэндатуры паліцыі, 93% палякаў заяўляюць, што пачуваюцца бясьпечна ў месцы пражываньня.

Паліцыя паведамляе, што ўзровень выкрыцьця злачынстваў склаў у мінулым годзе 74,1%. Пры гэтым назіраецца скарачэньне колькасьці зьдзейсьненых злачынстваў. Летась быў найніжэйшы паказьнік за апошнія гады – 795 тысяч злачынстваў.

Польская паліцыя дэкляруе, што вялікае значэньне надаецца змаганьню з арганізаванай злачыннасьцю ды крымінальнымі групамі, якія займаюцца эканамічнымі ды падатковымі махінацыямі, карупцыяй ды забойствамі. Гэтыя злачынствы лічацца асабліва цяжкімі.

Таксама ўзмацнілася барацьба з так званай агульнай злачыннасьцю, якая часьцей закранае звычайных людзей. Гэта тычыцца такіх злачынстваў, як зьбіцьцё, крадзяжы, угон аўтамабіляў, разбой і вымагальніцтва, пашкоджаньні маёмасьці ды хуліганства.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт