Logo Polskiego Radia
Print

Польскі Сэйм прыняў закон аб пэнсіі для шматдзетных бацькоў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.01.2019 15:36
Кожная жанчына ў Польшчы, якая не працавала, а выгадавала мінімум 4 дзецей, атрымае пэнсію.
Foto: PAP/Piotr Nowak

Сэйм Польшчы прыняў закон пра дадатковыя бацькоўскія выплаты пад назвай – «Мама 4+».

Закон прадугледжвае выплату мінімальнай пэнсіі тым жанчынам, якія нарадзілі чацьвёра дзяцей, а замест працы займаліся іх выхаваньнем. «За» прагаласавалі 259 дэпутатаў, супраць 20, а 134 устрымаліся.

Праграма «Мама 4+» прадугледжвае, што маці, якія нарадзілі ды выгадавалі па меншай меры чацьвёра дзяцей i не зарабілі сабе пэнсію з фонду сацыяльнага забесьпячэньня, будуць мець права на мінімальную пэнсію.

Таксама бацькі, якія выгадавалі па меншай меры чацьвёра дзяцей, будуць мець права да атрыманьня пэнсіі. Мужчыны атрымаюць такое права ў выпадку сьмерці маці альбо яе адмовы ад выхаваньня дзяцей.

Выплату бацькоўскай пэнсіі будуць праводзіць для тых, хто дасягнуў пэнсійнага ўзросту. Для жанчын – гэта 60 гадоў, а мужчын – 65 гадоў.

На рэалізацыю праграмы «Мама 4+» у праекце дзяржаўнага бюджэту на гэты год закладзена больш за 800 мільёнаў злотых.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт