Logo Polskiego Radia
Print

Паводле МВФ, Польшчу чакае запавольваньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2019 13:18
Нацбанк гаворыць пра польскую гаспадарку, як пра цуд, а МВФ кажа, што цуд неўзабаве скончыцца.
pixabay.com/CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Старшыня Нацыянальнага банку Польшчы Адам Глапіньскі ўчора сказаў, што апошнія падзеі – гэта своеасаблівы цуд: гаспадарка зьяўляецца збалянсаванай, адначасова назіраецца высокі рост ВУП. У мінулым годзе ён склаў 5,1%.
У сваю чаргу Міжнародны валютны фонд падрыхтаваў аналіз, з якога вынікае, што цуд неўзабаве закончыцца. МВФ значна павысіў прагнозы гаспадарчага росту ў 2018 годзе, аднак прагноз на 2019 год пайшоў уверх толькі мінімальна – на 0,1%, да 3,6%. У наступныя гады Польшчу чакае запавольваньне ніжэй за 3%. Гэта будзе вынік зьмяншэньня колькасьці працаздольных людзей, абмежаваньня прыватных інвэстыцый і невялікага росту прадукцыйнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт