Logo Polskiego Radia
Print

Летась эканамічны рост у Польшчы склаў больш, чым прагназаваў Брусэль

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2019 15:13
Паводле аналітыкаў Эўракамісіі, летась рост польскай эканомікі быў самым высокім з 2007 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летась эканамічны рост у Польшчы склаў больш чым прагназаваў Брусэль
Паводле аналітыкаў Эўракамісіі, летась рост польскай эканомікі быў самым высокім з 2007 году.
Паводле дадзеных Эўракамісіі, у мінулым годзе эканамічны рост у Польшчы склаў 5,1%. Гэта 0,3% больш, чым прагназаваў Брусэль у лістападзе мінулага году. У сваю чаргу сёлета ВУП у Польшчы складзе 3,5%, то бок на 0,2% менш, чым некалі месяцаў таму прагназавала Эўракамісія.
У мінулым годзе Польшча была трэцяй краінаў (пасьля Ірляндыі й Мальты) у групе найбольш дынамічных эканомікаў у Эўрапейскім Зьвязе.
Паводле аналітыкаў Эўракамісіі, летась рост польскай эканомікі быў самым высокім з 2007 году. Рухавіком згаданага росту было павелічэньне спажываньня й дзяржаўныя інвэстыцыі. Але нават тады экспэрты перасьцерагалі, што рост спажываньня будзе тармозіць інфляцыя.
Паводле эўразьвязаўскіх аналітыкаў, гэта прычыніцца да таго, што сёлета Польшча з трэцяга месца ўпадзе на шостае. Апрача Ірляндыі й Мальты яе апярэдзяць таксама Славаччына, Румынія й Балгарыя.
Паводле дадзеныя камісіі, у будучым годзе ВУП у Польшчы павысіцца на 3,2%.
аз

Паводле дадзеных Эўракамісіі, у мінулым годзе эканамічны рост у Польшчы склаў 5,1%. Гэта 0,3% больш, чым прагназаваў Брусэль у лістападзе мінулага году. У сваю чаргу сёлета ВУП у Польшчы складзе 3,5%, то бок на 0,2% менш, чым некалі месяцаў таму прагназавала Эўракамісія.

У мінулым годзе Польшча была трэцяй краінаў (пасьля Ірляндыі й Мальты) у групе найбольш дынамічных эканомікаў у Эўрапейскім Зьвязе.

Паводле аналітыкаў Эўракамісіі, летась рост польскай эканомікі быў самым высокім з 2007 году. Рухавіком згаданага росту было павелічэньне спажываньня й дзяржаўныя інвэстыцыі. Але нават тады экспэрты перасьцерагалі, што рост спажываньня будзе тармaзіць інфляцыя.

Паводле эўразьвязаўскіх аналітыкаў, гэта прычыніцца да таго, што сёлета Польшча з трэцяга месца ўпадзе на шостае. Апрача Ірляндыі й Мальты яе апярэдзяць таксама Славаччына, Румынія й Балгарыя.

Паводле дадзеных камісіі, у будучым годзе ВУП у Польшчы павысіцца на 3,2%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт