Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня распачынаецца візыт Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 11:30
На сёньня заплянавана сустрэча Міхаіла Мясьніковіча з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.
Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі (P) і Міхаіл Мясьніковіч (L), Менск 2016 г.Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі (P) і Міхаіл Мясьніковіч (L), Менск 2016 г.Aliaksandr Papko/radyjo.net

Сёньня распачаўся візыт старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу.
Акрамя сустрэч з прэзыдэнтам Анджэем дудам і прэм'ерам Матэвушам Маравецкім у праграме перамовы з маршаламі Сэната і Сэйма Станіславам Карчэўскім і Марэкам Кухцінскім. На сёньня заплянавана сустрэча Міхаіла Мясьніковіча з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.
Падчас перамоваў на высокім і вышэйшым узроўнях будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні двухбаковага парадку дня – гандлёва-эканамічнае і інвэстыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сфэрах, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць. Асаблівая ўвага будзе нададзена ролі парлямэнцкага вымярэньня ва ўмацаваньні беларуска-польскіх адносін.
Заплянавана падпісаньне дагавора паміж краінамі аб сацыяльным забесьпячэньні. У праграме візыту таксама наведваньне Польскай акадэміі навук. Акрамя таго, Міхаіл Мясьніковіч пабывае ў Беластоку, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, кіраўніцтвам Падляскага ваяводзтва, наведае Беластоцкі мэдыцынскі ўнівэрсытэт.

Акрамя сустрэч з прэзыдэнтам Анджэем Дудам і прэм'ерам Матэвушам Маравецкім у праграме перамовы з маршаламі Сэната і Сэйма Станіславам Карчэўскім і Марэкам Кухцінскім. На сёньня заплянавана сустрэча Міхаіла Мясьніковіча з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.

Падчас перамоваў на высокім і вышэйшым узроўнях будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні двухбаковага парадку дня – гандлёва-эканамічнае і інвэстыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеяньне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сфэрах, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць. Асаблівая ўвага будзе нададзена ролі парлямэнцкага вымярэньня ва ўмацаваньні беларуска-польскіх адносін.

Заплянавана падпісаньне дагавора паміж краінамі аб сацыяльным забесьпячэньні. У праграме візыту таксама наведваньне Польскай акадэміі навук. Акрамя таго, Міхаіл Мясьніковіч пабывае ў Беластоку, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, кіраўніцтвам Падляскага ваяводзтва, наведае Беластоцкі мэдыцынскі ўнівэрсытэт.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт