Logo Polskiego Radia
Print

У Гайнаўцы забаранілі марш нацыяналістаў у гонар Рамуальда Райса "Бурага"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2019 12:58
Гэта, аднак, не азначае, што марш у гонар выклятых жаўнераў не адбудзецца.
Вялікдзень 1944 году, Рамуальд Райс «Буры» на чале атраду жаўнераў 3-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, вёска Тургелі, Віленшчына (тэрыторыя сучаснай Летувы) Вялікдзень 1944 году, Рамуальд Райс «Буры» на чале атраду жаўнераў 3-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, вёска Тургелі, Віленшчына (тэрыторыя сучаснай Летувы) Public Domain

У Гайнаўцы забаранілі марш нацыяналістаў у гонар Рамуальда Райса Бурага
Нацыяналістычныя асяродзьдзі Польшчы плянавалі правесьці марш у гонар памяці выклятых жаўнераў 23 лютага. Мэр гораду Ежы Сірак з самага пачатку быў супраць гэтага маршу. Забарону ён матывуе наступным чынам:
«На гэты марш трэба глядзець праз грамадзкую прызму, зьвязаную з нацыянальнасьцю і веравызнаньнем большасьці жыхароў Гайнаўкі. Таксама трэба глядзець на тое, што адбылося ў мінулым, калі выкарыстоўваліся нэафашысцкія сымбалі. Я спадзяюся, што арганізатары маршу абскардзяць рашэньне, як гэта было два гады таму».
У мінулых гадах суд адмяняў рашэньне мэра.
Мэр Сірак зьвяртае ўвагу, што маршрут шэсьця арганізатары праклалі праз важнае месца з пункту гледжаньня праваслаўнай абшчыны горада – сабор Сьвятой Тройцы. Ён таксама нагадвае пра выкарыстанне ўдзельнікамі леташняга маршу расісцкай сымболікі, усхваленьне Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за пацыфікацыю праваслаўных вёсак, дзе жылі беларусы, у 1946 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт