Logo Polskiego Radia
Print

Сымпатыі палякаў на баку правых сіл

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 15:03
Гэта вынікае з апошняга апытаньня грамадзкай думкі.

У лютым за Кааліцыю правых сіл у складзе кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць», «Салідарную Польшчу» і « Пагадненьня» гатовыя галасаваць 40% палякаў, вынікае з сацыялягічнага апытаньня Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі, праведзенага на пачатку лютага. У параўнаньні са студзеньскім дасьледаваньнем адсотак падтрымкі вырас на 1%.

15% палякаў заяўляюць, што будуць галасаваць на апазыцыйную партыю «Грамадзянскую плятформу». У параўнаньні са студзеньскім апытаньнем партыя страціла 7% падтрымкі.

На трэцім месцы апынуўся новы палітычны рух Робэрта Бедраня «Вясна», які можа разьлічваць на 10% падтрымку выбарцаў.

5% палякаў гатовыя галасаваць на рух «Кукіз-15» ды Польскую сялянскую партыю, якія ў параўнаньні з мінулым месяцам страцілі адпаведна 2% і 1% падтрымкі.

Што тычыцца яўкі, калі б выбары ў Сэйм і Сэнат адбыліся на пачатку лютага, у іх узялі б удзел 73% выбарцаў. 13% заяўляюць, пра сваю няўпэўненасьць, а 14% кажа, што ня пойдуць на выбары.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт