Logo Polskiego Radia
Print

Непрыемны выпадак вандалізму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2011 18:19
  • Ежы Мілер.mp3
Такім чынам кіраўнік МУС называе інцыдэнты ў гміне Пуньск.

/

Замаляваньне бел-чырвонай фарбай дошкаў зь летувіскімі назвамі вуліцаў у гміне Пуньск - гэта вандалізм, а не інцыдэнт на міжнацыянальнай глебе, - сказаў сёньня ў Кузьніцы Беластоцкай міністар унутраных справаў і адміністрацыі Ежы Мілер.

Ежы Мілер: Я лічу гэта выпадкам вандалізму, які, дарэчы, ставіць Польшчу ў непрыемнай сытуацыі. Тым ня менш, мне паведамілі, як згаданы факт успрынялі летувісы ў Польшчы - яны не баяцца. Як ім, так і нам проста сорамна. Аднак згаданы выпадак ня мае ніякая нацынанальнага характару.

- лічыць Ежы Мілер. Ён дадаў, што справай зьнішчэньня больш за 10 (дзесяці) дарожных знакаў з двухмоўнымі назвамі масцовасьцяў расьследуе адмысловая група спэцыялістаў.

Нагадаем, учора ноччу невядомыя замалявалі фарбай летувіскія назвы на 28 дарожных знаках у гміне Пуньск. Пашкоджаныя былі таксама два помнікі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт