Logo Polskiego Radia
Print

Мытнікі кантралююць інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.12.2011 15:30
Цягам некалькіх дзён працы новай групы па маніторынгу сеціва, мытнікі выкрылі некалькі сур’ёзных злачынстваў.

/

Апольскія мытнікі кантралююць польскі інтэрнэт. Міністар фінансаў Польшчы стварыў у горадзе Аполе (на паўднёвым захадзе Польшчы) Агульнапольскую групу па кантролі й маніторынгу польскага інтэрнэту.

У прыватнасьці мытнікі назіраюць за зьдзелкамі, якія адбываюцца праз інтэрнэт, - кажа прэс-сакратар Мытнай палаты ў Аполі Агнешка Сковран.

Агнешка Сковран: Група займаецца кантролем гандлю й азарту, якія адбываюцца праз інтэрнэт. Мэта гэтай дзейнасьці - фіксаваньне нелегальных дзеяньняў, а таксама маніторынг легальных зьдзелак.

Дарэчы, цягам кароткага пэрыяду дзейнасьці групы мытнікам удалося выявіць некалькі нелегальных апэрацыяў.

Агнешка Сковран: Выкарыстаньне інтэрнэт-кантролю дазволіла выявіць і арыштаваць кантрабанду. Гаворка ідзе, напрыклад, пра цыгарэты альбо падробленыя тавары. Дзякуючы гэтаму яны не паявіліся на рынку ў Польшчы, а таксама ў іншых краінах ЭЗ.

- кажа Агнешка Сковран з Мытнай палаты ў Аполі.

Паводле яе, у бліжэйшым часе да групы далучацца новыя працаўнікі й будзе атрыманая сучасная тэхніка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт