Logo Polskiego Radia
Print

Чаму палякі спазьняюцца на працу?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.02.2012 16:45
Кожны пяты паляк спазьняецца на працу з-за сьнеданьня й сну.

/

Спазьненьні працаўнікоў каштуюць польскім працадаўцам больш за 12,5 мільёна злотых угод (каля 3 мільёнаў эўра).

У спазьненьнях на працу прызнаецца нават больш за 19% апытаных працаўнікоў.

Найчасьцей гэта адбываецца з-за таго, што яны праспалі, пайшлі ў запой альбо хацелі зьесьці сьнеданьне.

Вынікі дасьледаваньняў сьведчаць пра тое, што найчасьцей са спазьненьнямі змагаюцца прадпрымальнікі ў гарадох, у якіх жыве больш за 500 тысячаў жыхароў.

У іх ажно 26% насельніцтва спазьняецца на працу, як мінімум, раз на тыдзень.

Найчасьцей яны тлумачаць гэта тым, што павінны былі завесьці дзяцей у садзік альбо школу, - такім чынам заяўляе 30% апытаных. 28% кажуць, што яны не пасьпяваюць на працу, бо доўга сьпяць.

30% прычынай спазьненьня называюць праблемы з даездам, у тым ліку, заторы ды праблемы з гарадзкім транспартам.

Кожная пятая асоба, якая спазьняецца, кажа, што не хацела прыходзіць на працу не пасьнедаўшы.

Апытаньне на гэтую тэму правяла фірма „Work Service S.A” па даручэньні Інстытуту дасьледаваньня грамадзкай думкі „Homo Homini”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт